Увага! Першы беларускі паўнафарматны комікс
Група былых ўдзельнікаў праекту «Навінкі» прадстаўляе першы ў гісторыі беларускі поўнафарматны комікс “Тайна Плошчы Каліноўскага (140 стр). Жанр кнігі – палітычная фантастыка. Галоўны герой кнігі былы міліцыянер, люмпен – пралетарый Андрэй Трасянок выпадкова трапляе ў лагер апазіцыі на Кастрычнікай плошчы падчас сакавіцкіх падзей 2006 г. Яму прыходзіцца ўзяцца за пошукі агента, які дзейнічае ў намётавым мясцечку. Па ходу следства Трасянок разумее, што пошукі “крата нейкім чынам звязаныя з падзеямі 1863 г.
Група былых ўдзельнікаў праекту «Навінкі» прадстаўляе першы ў гісторыі беларускі поўнафарматны комікс “Тайна Плошчы Каліноўскага (140 стр). Жанр кнігі
– палітычная фантастыка. Галоўны герой кнігі былы міліцыянер, люмпен – пралетарый Андрэй Трасянок выпадкова трапляе ў лагер апазіцыі на Кастрычнікай плошчы падчас
сакавіцкіх падзей 2006 г. Яму прыходзіцца ўзяцца за пошукі агента, які дзейнічае ў намётавым мясцечку. Па ходу следства Трасянок разумее, што пошукі “крата нейкім чынам звязаныя з
падзеямі 1863 г. у Вільні, дзе жандармы ідуць па следу Кастуся Каліноўскага. Трасянок яшчэ ня ведае, што развязка следства можа змяніць усю гісторыю краіны. Кніга выдадзена ў рамках кампаніі
“Страху няма.
Прэзэнтацыя комікса адбудзецца 16-га чэрвеня на сядзібе БНФ а 19-ай гадзіне.