Увечары мінчукі пратэстуюць па ўсім горадзе. Каля «Зубра» страляюць
У Малінаўцы па пратэстоўцах стралялі гумовымі кулямі, паведамляюць у тэлеграме.

Фота з сацсетак. Метро «Кунцаўшчына»
Сутычка з сілавікамі адбылася ля зубра ў Малінаўцы. Пратэстоўцы кінуліся адбіваць аднаго з затрыманых. У нейкі момант у людзей у шлемах і балаклавах паляцелі нейкія прадметы (магчыма, камяні). Сілавікі ў адказ пачалі страляць, піша tut.by.
Пазней у Малінаўцы зноў былі чутныя гукі стрэлаў. Пасля гэтага мікрааўтобусы з невядомымі ў балаклавах выехалі на пешаходныя дарожкі і пагналіся за пратэстоўцамі, паведамляе tut.by
Каля ГЦ "Рыга" таксама стралялі. У сацсектах пішуць, што выкарыстоўвалі і светлашумавыя гранаты.
Каля метро «Кунцаўшчына» ўвечары 11 кастрычніка людзі перакрывалі дарогу, будавалі на дарозе барыкады.

Фота з сацсетак
Сілавікі час ад часу разбіралі барыкады, разганялі пратэстоўцаў, аднак праз нейкі час, калі сілавікі з’язджалі, людзі зноў вярталіся.

Каля метро «Спартыўная»
Вуліца Прытыцкага таксама перакрывалася і каля метро «Спартыўная».
Пратэстоўцы перакрывалі Кальцавую Дарогу і ў раёне Ангарскай.
