Ужо крадуць настаўнікі

Настаўніцы геаграфіі адной са сталічных школ трэба было выплачваць крэдыт за кватэру і ўтрымліваць двух дзяцей. І яна прыдумала шакуючую злачынную схему.

На адзін з урокаў яна прапанавала школьнікам прынесці з хаты фотаапараты, каб зняць нейкі вучэбны матэрыял. Прагучаў званок на перамену — і яна выставіла дзяцей за дзверы, матываваўшы гэта неабходнасцю праветрыць кабінет. Пакуль у клас паступала свежае паветра, настаўніца скрала ў вучняў тры фотаапараты.

Бацькі напісалі заяву ў міліцыю. Атрымаўшы выклік на допыт, настаўніца перахавала скрадзенае ў камеры захоўвання ў краме непадалёк ад дома. Аднак у міліцыі ўсё ж прызналася ў злачынстве, распавялі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.
За крадзеж яна можа патрапіць у турму на чатыры гады.
Паводле інфармацыі Руху «За свабоду»