
Па яго словах, падобныя бар'еры значна абцяжарваюць
парушэнне мяжы. Ён адзначыў, што ўжо цяпер колькасць мігрантаў, якія спрабуюць
перайсці мяжу, знізілася ў параўнанні з восенню мінулага года. Якубашак дадаў,
што ў асноўным мігранты прыбываюць у Беларусь з Расіі. Па яго словах, іх шлях
да мяжы займае каля тыдня. Польскія памежнікі лічаць, што непасрэдна на мяжы
знаходзіцца некалькі сотняў мігрантаў, а ў Гродне — каля тысячы чалавек.
Нагадаем, Польшча будуе ўздоўж мяжы з Беларуссю 180-кіламетровую загароду. На астатніх участках мяжа праходзіць па рэках. Мяркуецца, што загарода будзе мець вышыню 5,5 метраў, а таксама драцяны навес. Акрамя таго, яе абсталююць камерамі і электроннымі датчыкамі, якія дазволяць фіксаваць набліжэнне да бар'ера.