Ужо сёння: 100-годдзе Пімена Панчанкі

23 жніўня 1917 годf нарадзіўся беларускі паэт Пімен Панчанка.

a63e0711_cc8e_402c_b523_e0d86001f6f1_w1023_r1_s.jpg


Таксама ў гэты дзень


1653 — Крычаву нададзена Магдэбурскае права і герб.


1939 — у Маскве паміж Нямеччынай і СССР падпісаная дамова пра ненапад, у тайным пратаколе да якой зацверджаны падзел Усходняй Эўропы (Пакт Молатава-Рыбентропа).


1989 — 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня-Талін, дамагаючыся незалежнасці сваіх рэспублік.


У гэты дзень нарадзіліся


1898 — Генрык Лаўмянскі, дасьледчык гісторыі ВКЛ.


1938 — Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык.


У памяці


1955 — памёр Іван Краскоўскі, беларускі і ўкраінскі грамадска-палітычны дзяяч, публіцыст, педагог. Сябра ўраду Украінскай народнай рэспублікі, старшыня дыпламатычнай місіі УНР на Каўказе, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР. Іван Краскоўскі нарадзіўся ў 1880 у Дубічах Царкоўных на Падляшшы. З 1925 — у Менску. Працаваў у БДУ, Інбелкульце, АН БССР, быў сябрам прэзідыюму Дзяржпляну БССР. Арыштаваны 8 ліпеня 1930 па справе «Саюзу вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў у Самару. Паўторна арыштаваны 4 лістапада 1937, 19 сакавіка 1940 вызвалены з-пад следства. Пасля вайны жыў у Чэхаславаччыне, дзе памёр.
Паводле svaboda.org