Віцебск. Гомель. Брэст

Віцебск. Суд адхіліў скаргу

Суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Грабянчук адхіліла скаргу Аляксея Гаўруцікава — даверанай асобы Мікалая Статкевіча ў часе мінулай прэзідэнцкай кампаніі, кіраўніка абласной арганізацыі Руху “За Свабоду Хрыстафора Жаляпава і сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава.

Актывісты патрабавалі, каб суд даў ацэнку дзеянням старшыні адміністрацыі Чыгуначнага раёну, які за гэты год не задаволіў ніводнай заяўкі на мітынгі ці пікеты.

Віцебск. Суд адхіліў скаргу
Суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Грабянчук адхіліла скаргу Аляксея Гаўруцікава — даверанай асобы Мікалая Статкевіча ў часе мінулай прэзідэнцкай кампаніі, кіраўніка абласной арганізацыі Руху “За Свабоду Хрыстафора Жаляпава і сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава.
Актывісты патрабавалі, каб суд даў ацэнку дзеянням старшыні адміністрацыі Чыгуначнага раёну, які за гэты год не задаволіў ніводнай заяўкі на мітынгі ці пікеты.
Паводле судовай пастановы, кіраўнік раённай адміністрацыі Юры Маскалёў меў рацыю, калі адмаўляў апазіцыянерам, бо ён кіраваўся рашэннем Віцебскага гарвыканкаму № 881 пра парадак падачы заявак на акцыі. У адпаведнасці з гэтым рашэннем, заяўнікі мусяць ад пачатку заключыць дамовы на абслугоўванне мерапрыемства медыкамі, міліцыянтамі і службай ЖКГ ды прыкласці іх да заяўкі.
Звяртаючыся ў суд, актывісты запатрабавалі, каб была дадзена ацэнка і кіраўніцтву гэтых структураў, бо яны перыядычна адмаўляліся складаць дамовы без папярэдняга дазволу ўладаў. Падчас працэсу, які распачаўся 13 кастрычніка, увогуле высветлілася, што з ЖКГ і міліцыяй адмысловых дамоваў заключаць не трэба: яны мусяць захоўваць чысціню і сачыць за правапарадкам падчас акцый у сілу сваіх прафесійных абавязкаў.
Аднак суддзя Алена Грабянчук гэтую праблему разглядаць не стала, толькі вынесла прыватнае азначэнне: рэкамендавала актывістам ініцыяваць судовыя працэсы па кожнай адмове з кожнай канкрэтнай арганізацыі.
Гомель. Актывіста зноў аштрафавалі
Суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка аштрафавала актывіста Руху “За Свабоду Уладзіміра Няпомняшчых на 105 тысяч рублёў за лаянку.
Гэта ўжо другое пакаранне за Народны сход. 7 кастрычніка позна ўвечары спадара Няпомняшчых затрымалі супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі на праспекце Леніна, калі ён расклейваў налепкі пра Народны сход. Уладзімір не аднекваўся: сапраўды клеіў.
У дачыненні да яго склалі пратакол за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і да суду адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання.
10 кастрычніка суддзя Алена Цалкова аштрафавала Уладзімера Няпомняшчых на 175 тысяч рублёў.
Другі суд завяршыўся 19 кастрычніка другім штрафам. Вырак выглядаў дзіўным: выкліканыя ў суд супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС Віталь Ятчанка, Андрэй Казлоў, Аляксандр Дзёмін, якія прысутнічалі на затрыманні актывіста 7 кастрычніка, засведчылі, што лаянкі ад яго не чулі.
Як лічыць Няпомняшчых, суддзя пакарала яго на падставе ілжывага рапарту маёра Амельчанкі. І пратакол пра дробнае хуліганства за лаянку, на ягоную думку, склалі на падставе загаду начальства, каб хоць неяк апраўдаць ягоны арышт да суду.
Брэст. Кісляка ўсё ж дактыласкапуюць?
19 кастрычніка Ленінскі суд горада Брэста разгледзеў заяву Рамана Кісляка, які хацеў запярэчыць павальнай дактыласкапіі.
“Адмовілі ў задавальненні скаргі на дактыласкапію. Я скардзіўся на Міністэрства ўнутраных спраў, Ленінскі РАУС і яго ўчастковага інспектара, які прынёс мне накіраванне на дактыласкапію. Яшчэ раней, калі я быў затрыманы за распаўсюд газет, і яны мне круцілі руку, каб прымусіць адкачаць пальцы, я ім казаў: прыносьце накіраванне, позву, і я абскарджу, — сказаў праваабаронца, актывіст Руху “За Свабоду ў каментары “Еўрарадыё.
Спадар Кісляк лічыць, што кампанія дактыласкапіі, якая разгарнулася пасля выбуху ў Мінску ў ліпені 2008 года, парушае прэзумпцыю невінаватасці і ўрэшце будзе скіраваная на тое, каб “пасадзіць пад каўпак усіх іншадумцаў.
Праваабаронца ўжо запатрабаваў матывіровачную частку прысуду дзеля таго, каб звярнуцца з касацыяй у абласны суд. Пры патрэбе ён мае намер звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Паводле прэс-службы Руху “За Свабоду