Віцебск. Лельчыцы. Масты. Ліда.

Віцебск. Народныя традыцыі



Тры вечары запар у дварах Кастрычніцкага раёна Віцебска праходзілі выступленні Народнага тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі звяз».

Віцебск. Народныя традыцыі

Тры вечары запар у дварах Кастрычніцкага раёна Віцебска праходзілі выступленні Народнага тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі звяз».

Перад жыхарамі навакольных дамоў артысты, апранутыя ў рыцарскія даспехі і сярэдневяковае адзенне, ігралі сцэны з далёкага мінулага, праводзілі рыцарскія турніры і гуртавыя баі — бугурты. Дзяўчаты ўсіх жадаючых навучалі старадаўнім танцам. Мясцовыя жыхары вадзілі карагоды, і самымі актыўны ўдзел у іх прымалі дзеці. З наступленнем цемры артысты паказвалі непаўторнае «Вогненнае шоу», якое было кульмінацыяй тэатральных выступаў.

Лельчыцы. Возера застанецца забруджаным

Месяц таму мясцовы актывіст Мікалай Гаўрыленка звярнуўся ў райвыканкам з прапановай ачысціць возера Мох, якое знаходзіцца ў цэнтры горада, і арганізаваць там зону адпачынку. І нарэшце атрымаў адказ за подпісам старшыні райвыканкама Аляксандра Капыткова, дзе паведамлялася, што добраўпарадкаваць вадаём немагчыма, паколькі ў бюджэце на гэта адсутнічаюць сродкі.


Масты. Знішчана памяць


На Мастоўшчыне, як і паўсюдна па Беларусі, выпілоўваюць старыя дрэвы. Гэта акцыя нядаўна прайшла ў мястэчку Лунна. Яна закранула былую сядзібу яго ўладальніка Ромера. Месца знакамітае тым, што тут на працягу многіх гадоў праводзіла лета знакамітая пісьменніца, удзельніца вызвольнага паўстання 1863 года Эліза Ажэшка, якая ў многіх сваіх творах апісвала парк гаспадара. Векавыя дрэвы — сведкі даўніны — ператварыліся ў звычайныя дровы.


Ліда. Фэст байкераў

У горадзе прайшоў трэці міжнародны фестываль байкераў. Каля трохсот матацыклістаў з’ехаліся сюды з шасці краінаў: Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Расіі. Звычайна фестываль тут праводзіцца ў апошні выходны дзень лета і завяршае сезон беларускіх байкераў.

Абавязковая частка фэсту — рок-канцэрт. Тут байкеры не толькі слухаюць музыку, паказваюць свае машыны, але і спаборнічаюць фізічна. Спаборніцтва дзіўнае — хто далей кіне рухавік свайго байку. Адбылася сустрэча ўдзельнікаў фэсту з сябрамі мясцовага рыцарскага клуба. Сярод іншага байкеры паказалі сваё майстэрства. Вечарам адбыліся арыгінальныя спаборніцтва ў хутк асці бегу з курамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: