Валанцёраў «Краіны для жыцця» абвінавацілі ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання»

Выставілі абвінавачанні траім валанцёрам фонда «Краіна для жыцця». 9 ліпеня затрымалі 41-гадовага Антона Сташэўскага, 37-гадовую Марыну Дуброўскую і 46-гадовую Юлію Сырых. Разам з імі была затрыманая 44-гадовая валанцёрка Таццяна Астроўская.

vvv.png

Як паведамляе «Вясна», у панядзелак ім усім выставілі абвінавачанні па артыкуле «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-2 КК). Валанцёрам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Сташэўскі, Дуброўская, Сырых і Астроўская знаходзяцца ў СІЗА №1 у Мінску. Іх узялі пад варту на 2 месяцы.