Вандалы абрабавалі капліцу на Каменнай Горцы

У ноч з 15 на 16 снежня невядомыя абрабавалі каталіцкую капліцу Маці Божай Будслаўскай у Мінску ў мікрараёне Каменная Горка. З капліцы скралі рарытэтную свечку, пасхал, мікрафоны, а таксама знішчылі адвэнтовую дэкарацыю і разбілі гукаўзмацняльныя калонкі. З алтара былі скінутыя абрусы і распылены вогнетушыльнік.



gxsxzo_w465h262.jpg

"Слава богу, даразахавальніцу яны не чапалі, ацалелі і іконы", — паведаміў пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь, перадае Catholic.by.
 
Капліца Маці Божай Будслаўскай знаходзіцца на ўзгорку. Жылых будынкаў побач няма. У ноч здарэння сітуацыя ўскладнялася дрэнным надвор'ем. На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі міліцыі Фрунзенскага раёна.
 
Раней у Бабруйску (Магілёўская вобласць) ноччу 1 снежня невядомыя, узламаўшы дзверы, праніклі ў праваслаўны храм Божай Маці Іверскай па вуліцы Аранжарэйнай. З царквы зламыснікі скралі больш за тысячу найменняў царкоўных вырабаў з золата і срэбра на суму больш як 295 млн рублёў, а таксама наяўныя грошы ў памеры 1,6 млн рублёў.
Па дадзеным факце Следчы камітэтам распачаў крымінальную справу па ч. 4 арт. 205 Крымінальнага кодэксу (крадзеж, учынены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры), што прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі, перадае "Ежедневник".
На наступны дзень, 2 снежня, аналагічнае злачынства было здзейснена ў Калінкавічах (Гомельская вобласць). Пракраўшыся ў Свята-Казанскую царкву па вуліцы Піянерскай, невядомыя выкралі адтуль вырабы з золата і срэбра.
Як паведамляў Тэлеграф, у гасцініцы Свята-Нікольскага жаночага манастыра ў Магілёве ўвечары 9 снежня здарыўся пажар, які пашкодзіў дах і перакрыцці будынка, маёмасць у сямі пакоях для гасцей. 15 снежня каля 14:00 пажар адбыўся ў адным з карпусоў мужчынскага манастыра ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна (Мінская вобласць).

telegraf.bу