Івашкевіч: у санкцыях ЕС вінаватая не апазіцыя, а ўлада

Генеральная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне прадстаўніку аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларускі рух" Віктару Івашкевічу аб недапушчальнасці заклікаў да санкцый і падрыву суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Пра гэта ён заявіў 27 сакавіка ў ходзе прэс-канферэнцыі па выніках святкавання Дня Волі.



2f254e66097fd653a5ca4cfdb33be358.jpg

Генеральная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне прадстаўніку аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларускі рух" Віктару Івашкевічу аб недапушчальнасці заклікаў да санкцый і падрыву суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Пра гэта ён заявіў 27 сакавіка ў ходзе прэс-канферэнцыі па выніках святкавання Дня Волі.

Між тым сам палітык мае намер звярнуцца ў пракуратуру з просьбай праверыць дзеянні беларускіх уладаў на прадмет падрыву імі нацыянальнага суверэнітэту. "Заявы спадара Івашкевіча ніяк нельга параўноўваць з дзеяннямі беларускіх уладаў, з тымі рэпрэсіямі, якія яны праводзяць у дачыненні да грамадзянскай супольнасці. Вельмі лёгка дапусціць неўвядзення санкцый: выпусціць палітвязняў — і няма праблем. Не ад мяне, а ад прадстаўнікоў улады залежыць, ці будуць санкцыі ці не", — адзначыў ён.

Ён таксама пракаментаваў намер прафсаюза ААТ "Нафтан" звярнуцца ў суд у сувязі з яго заклікамі да ЕС пра байкот беларускай нафтапрадукцыі, пакуль у Беларусі знаходзяцца ў зняволенні апазіцыянеры. "Нават раздзеўшы дагала Івашкевіча, яны не пакрыюць тыя страты, які могуць панесці з-за дзеянняў беларускіх уладаў. Калі яны рэальна хочуць пазбегнуць страт, то ім варта звяртацца не да мяне, а да прэзідэнта", — падкрэсліў ён.

Як паведамляў “Тэлеграф, прафсаюзныя арганізацыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода і Наваполацкага ААТ "Нафтан" могуць падаць у суд на актывістаў апазіцыі, якія заклікаюць "прымяніць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі і байкатаваць тавары прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу".

Паводле telegraf.by