Velcom распачынае рэкламную кампанію па-беларуску
Рэкламная кампанія «Заўтра пачынаецца сёння» распрацаваная літоўскім рэкламным агенцтвам Not perfect.
Гэтае ж агенцтва распрацоўвала ролік «Час упэўненых», за які было ўганараванае другім прызам на фэстывалі беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! 2013.
Ролік паказвае перавагі і магчымасьці сучасных тэхналогіяў для звычайных карыстальнікаў:
«Smart-тэхналогіі сёння дапамагаюць рабіць тое, што ўчора здавалася немагчымым. Вы ведаеце самі: два клікі дастаткова, каб зняць кінастужку, тры — каб выклікаць таксоўку.
Тэхналогіі падлічваюць, колькі кіламэтраў вы прабеглі, сочаць, каб не заснулі за стырном, і забяспечваюць сувязь з самымі роднымі. Чаго чакаць заўтра? Глядзіце самі»
Агучваў — актор Алесь Малчанаў.