Верагодна, HR кампаніі «Godel» на Акрэсціна пасля ператрусу
У спісах затрыманых з'явілася Вольга Казадой. Дзяўчына з такім імем працуе ў HR-дэпартаменце брытанскай ІТ-кампаніі «Godel Technologies».
![027e770f4915c49689828aa431a41547_1.jpg 027e770f4915c49689828aa431a41547_1.jpg](/img/v1/images/027e770f4915c49689828aa431a41547_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 4 лістапада ў яе быў ператрус, цяпер яна ў ЦІПе на Акрэсціна. У кампаніі гэта не каментуюць, паведамляе dev.by.
У профілі Вольгі Казадой на «LinkedIn» напісана, што яна працуе ў «Godel Technologies» на пасадзе TA Manager у HR-аддзеле. Раней Вольга была эйчаркай у «ID Finance».
У «Godel» адмовіліся каментаваць інцыдэнт. На паведамленні ў месенджарах і званкі Вольга Казадой не адказвае.