Зноў затрымалі музыкантаў. У тым ліку барабаншчыкаў
Імаверна, затрыманы калектыў барабаншчыкаў "Патрабуем разысціся", які даваў канцэрты ў дварах у розных раёнах Мінска, паведамляе Наша Ніва.

Увечары 4 лістапада ва ўнутраным дворыку "Луча" на Ціміразева былі заўважаны некалькі бусікаў з узброеным АМАПам.
На вачах чытача @nashaniva амапавец запрасіў прайсці з сабой двух музыкантаў — на Лучы рэпеціруюць многія бэнды.
Пазней стала вядома, што затрыманыя не менш за 10 чалавек, пра гэта паведаміў сябра аднаго з затрыманых — той паспеў пазваніць. Хлопцы збіраліся на рэпетыцыю.
Сярод іх, імаверна, калектыў барабаншчыкаў з праекту "Патрабуем разысціся", які даваў канцэрты ў дварах у розных раёнах Мінска.
Не быць скотам from Charter Vimeo on Vimeo.
Вясна таксама паведамляе пра затрыманні музыкаў у Малінаўцы і Сухарава.
Вядомы наступныя прозвішчы затрыманых: Карыцкі Антон, Панамарова Алена, Корзун Максім, Гадоўнікаў Аляксандр, Галянтава М.А., Бержнікаў А. В., Суладзэ Ціматэ (затрыманы ў Сухарава), Камянецкі Мікіта (у Малінаўцы, сілавікі выцягнулі наўпрост з таксі, калі той з'язджаў з двара, дзе граў канцэрт. Павезлі ў Маскоўскі РУУС), Мінчанка Іван, Кабашнікаў Іван.