Вертыкальшчык чарговы раз пагнаў людзей высякаць кусты

Другі тыдзень запар супрацоўнікаў глыбоцкіх прадпрыемстваў і ўстановаў адпраўляюць на высечку хмызнякоў. Кусты высякаюць каля вёскі Прыпернае пры докшыцкай дарозе. Як паведамілі "Весткам" у райвыканкаме, такі загад сыходзіў ад кіраўніка мясцовай "вертыкалі" Алега Морхата. Тэлефанаграма за яго подпісам была распаўсюджаная па ўсіх арганізацыях Глыбокага.

Другі тыдзень запар супрацоўнікаў глыбоцкіх прадпрыемстваў і ўстановаў адпраўляюць на высечку хмызнякоў. Кусты высякаюць каля вёскі Прыпернае пры докшыцкай дарозе.

Як паведамілі "Весткам" у райвыканкаме, такі загад сыходзіў ад кіраўніка мясцовай "вертыкалі" Алега Морхата. Тэлефанаграма за яго подпісам была распаўсюджаная па ўсіх арганізацыях Глыбокага.

24 студзеня сярод тых, каго адправілі высякаць хмызнякі, аказаліся настаўнікі глыбоцкіх школ. Гэта ноў-хаў Морхата. Папярэдні старшыня райвыканкама, М. Кандзерскі ніколі не адпраўляў настаўнікаў на фізічныя працы.

Юрысты незалежных прафсаюзаў лічаць такую практыку незаконнай ды раяць звяртацца ў суд або Дзяржаўную інспекцыю працы.

Паводле westki.info