Ветэрана пратэставага руху Яна Грыба пад прымусам прывезлі ў суд і пакаралі вялікім штрафам

84-гадовага Яна Грыба пакаралі за ўдзел у Маршы мудрасці — штраф 1160 рублёў. Гэта нашмат больш, чым ягоная пенсія, адзначае Белсат.

gryb_01_1.jpg


Як паведаміў «Белсату» сам спадар Ян, наступным днём пасля акцыі, што адбылася 4 студзеня, яго прымусова даставілі з дому ў аддзел міліцыі Першамайскага раёну. Там склалі пратакол паводле артыкулу 23.34, пасля чаго павезлі ў суд.
Ян Грыб адмовіўся браць удзел у паседжанні на знак пратэсту супраць несправядлівых і незаконных дзеянняў міліцыі і судоў, не прызнаўшы сваёй віны. Пакуль мужчына заставаўся ў калідоры, суддзя пастанавіў пакараць яго штрафам.