Віцебчукоў змусяць працаваць на Каляды
Кіраўнікі прадпрыемстваў гораду атрымалі загад аб арганізацыі працы ў святочныя дні 24–25 снежня.
http://news.vitebsk.cc/
Фота "Народныя Навіны Віцебску"
«Народныя навіны Віцебску» атрымалі ў распараджэнне загад кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёну гораду Мікалая Арлова.
«У сувязі з дапушчаным у студзені-лістападзе 2012 г. адставаннем у вытворчасці прадукцыі прамысловасці па асноўных таварных групах, неабходнасцю павышэння заработнай платы да ўстаноўленага
Кіраўніком дзяржавы ўзроўню арганізуйце працу ў выходныя дні 24–25 снежня».
Пра выкананне загаду даручаецца інфармаваць Арлова асабіста.
belsat.eu