Відэафакт: пахаванне баявікоў у Славянску

У інтэрнэце з'явілася відэа пахавання баявікоў, што былі забітыя ў Славянску. Іх хаваюць у агульнай канаве, ля дарогі, каля агароджы могілкаў. Пад відэа шмат каментароў. Своеасаблівым падсумаваннем гэтых каментароў можна лічыць выказванне RoManelimen: "Па славянскіх звычаях уздоўж дарог і на скрыжаваннях хаваюць чорныя душы, яны пасля смерці не могуць супакоіцца калі іх пахаваць нармальна. Кожнага чалавека шкада, бо гэта людзі, для путлера гэта толькі інструмент. Калі ж крыважэрны карлік нап'ецца крыві славян".