Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі пасля пікету Статкевіча
Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, аўтара папулярнага ютуб-каналу «Краіна для жыцця» затрымалі ў цэнтры Мінску пасля пікету Мікалая Статкевіча, паведамляе «Радыё Свабода».

Сяргей Ціханоўскі
Пра затрыманне Ціханоўскі паведаміў падчас прамога эфіру ў сваім канале. Ён кажа, што яго «цягнула» шэсць экіпажаў ДАІ. У раёне вуліцы Карла Маркса аўтамабіль, якім перамяшчаўся блогер, спыніўся і супрацоўнік ДАІ паведаміў, што на машыну зарэгістраваныя неаплачаныя штрафы. Пазней Сяргея Ціханоўскага запрасілі праехаць у Ленінскі РАУС. Там яму было паведамлена, што аўтамабіль, магчыма, скрадзены.
На трансляцыі бачна, што міліцыянты паводзяць сябе карэктна. Сіла супраць Ціханоўскага не ўжывалася. Яго падазраюць ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння.