Вікінгі ў Гродне! Ужо на гэтых выходных
21–27 верасня ў Гродзенскай вобласці праходзіць судаходны міжнародны фестываль раннесярэднявечнай культуры "З варагаў у грэкі". Караблі з вікінгамі прыплывуць у Гродна 27 верасня.

Тры вялікіх судна ўжо плывуць па Нёману ў бок Гродна: "Яцвяг" (Бярозаўка, Беларусь), "Фрэя" (Херсон, Украіна), "Волхаў" (Санкт-Пецярбург, Расія). 15 верасня "Яцвяг" пачаў сваё плаванне ў Бярозаўцы — паведамляе "Лідская газета".
27 верасня караблі спыняцца ў самым цэнтры Гродна на беразе Нёмана.
Нагадаем, што ўдзельнікі фестывалю прадставяць для ўсіх жадаючых цікавую праграму, пазнаёмяць з культурай вікінгаў, правядуць майстар-класы, файер-шоў і іншае. Падчас фестывалю будзе гучаць сярэднявечная музыка ў выкананні фолк-групы Hard Wood з Мінску і Spiritual Seasons з Украіны.