Віктар Бабарыка: «Калі ў нас не хопіць волі давесці справу да свайго лагічнага завяршэння, то 101-га разу ўжо не будзе»

У сваім лісце на волю палітвязень Віктар Бабарыка адзначыў, што «вечна "дзяцінства" нацыі доўжыцца не можа»

photo_2022_01_13_09_48_25.jpg

«Уся патрыятычная літаратура Беларусі поўная надзеі на вызваленне і права "Людзьмі звацца" ўжо на працягу некалькіх стагоддзяў. А шчасця ўсё няма і няма, — піша Віктар Бабарыка.

Мне здаецца, што мы апошняе пакаленне, якое абавязана разарваць гэты заганны круг. Менавіта такое "чаканне" і ляжала ў аснове тых дзеянняў, якія робяцца і рабіліся з 20-га года. Калі ўжо і пасля ўсіх гэтых падзей у нас не хопіць волі давесці справу да свайго лагічнага завяршэння, то 101-га разу ўжо не будзе. Вечна "дзяцінства" нацыі доўжыцца не можа».