Віктар Бабарыка з-за кратаў: Хачу, каб беларусы здолелі сказаць сваё слова ў развіцці чалавечых супольнасцяў
Віктар Бабарыка разважае пра тое, якая цудоўная будучыня можа быць у беларусаў.
«Я вельмі хацеў бы, каб беларусы здолелі сказаць сваё слова ў развіцці чалавечых супольнасцяў.
Цяпер — самае падыходзячы для гэтага час. Адбываецца цывілізацыйны зрух. Буйныя і моцныя нацыі не могуць хутка змяніцца ў сілу законаў інерцыйнасці. Дробныя дзяржавы лёгка гэта зробяць, таму што нерэпрезентатыўныя ў сілу свайго памеру. А вось Беларусь — самая падыходная па ўсіх параметрах.
Бо будучыня за памяркоўнымі (талерантнымі), тэхналагічнымі (якія прымаюць новае) і таленавітымі (якія жывуць і рэалізуюць свае здольнасці ў найбольш спрыяльным асяроддзі). У нас ёсць першыя два пункты. Засталося сфарміраваць трэці».