Палітзняволеную Таццяну Батура выпусцілі на пахаванне бацькі. Яна змагла пакінуць Беларусь
Палітзняволеная мінчанка Таццяна Батура, якая правяла ў ізалятары на Акрэсціна 46 сутак, змагла пакінуць краіну, піша reform.by са спасылкай на праваабаронцаў. Таццяна была затрыманая 15 лістапада, калі хацела трапіць на суд над Вольгай Залатар.
Таццяну Батура тры разы арыштоўвалі на 15 сутак, кожны раз «перазатрымліваючы» па заканчэнні арышту. Яна павінна была выйсці на волю 30 снежня, аднак на яе склалі чарговы пратакол. 29 снежня памёр бацька Таццяны, аднак супрацоўнікі ЦІП адмовіліся адпускаць яе на пахаванне.
31 снежня суддзя
Наталля Бугук усё ж выпісала пастанову на вызваленне, каб Таццяна магла трапіць
на пахаванне, і перанесла суд на трэцяе студзеня. Так Таццяна змагла развітацца
з бацькам, а пасля гэтага пакінуць Беларусь. На судзе трэцяга студзеня
прысутнічаў толькі адвакат Таццяны, вядома, што ёй завочна прысудзілі чарговыя
15 сутак.
Як паведамляецца, 20 сутак з 46 Таццяна Батура правяла ў карцары. 13 дзён яна трымала галадоўку, а падчас суда заяўляла аб тым, што ў РАУС яе білі.