Віктар Сазонаў: улады праз мясцовыя выбары рыхтуюцца да прэзідэнцкіх
Прадстаўнікі сістэмы назірання “Праабаронцы за свабодныя выбары” ў якія ўваходзяць сябры праабарончага цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінскага камітэту канстатуюць, што падобны прымус, што назіраецца на выбарах ў Гародні будзе выкарыстаны і на наступных прэзідэнцкіх выбарах.
Гарадзенскі прадстаўнік сістэмы назірання Віктар Сазонаў кажа, у першыя дні галасавання была вельмі малая яўка выбарцаў:
Хутчэй за ўсё, была адмашка, каб людзей больш прыходзіла, бо мы бачылі, што колькасць людзей павялічвалася. На 65-м участку наш назіральнік, убачыўшы, што прыходзіць цэлы шэраг вайскоўцаў, спытаўся, чаму яны так разам прыйшлі? Яны не хаваючыся сказалі, што так ім сказаў камандзір. З інтэрнатаў людзі гэтак сама прыходзілі масава.
Па словах Віктара Сазонава зацікаўленась гарадзенцаў гэтымі выбарамі вельмі малая і таму ўлады хочуць запрашэннямі праз СМС-кі і іншыя сучасныя спосабы прыцягнуць людзей да гэтай выбарчай кампаніі.
Ігар Мікалаеў, Беларускае Радыё Рацыя