Віктару Бабарыку ў калоніі адмаўляюць у юрыдычнай дапамозе
Пра гэта паведаміла яго адвакатка.
![277216_914x527.jpg 277216_914x527.jpg](/img/v1/images/277216_914x527.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння ў 9 гадзін раніцы, як і ў папярэднія наведванні адвакатаў, адвакатка Наталля Мацкевіч прыехала да Віктара Бабарыкі ў ПК-1, каб аказаць юрыдычную дапамогу. Начальнік калоніі паведаміў, што спатканне да 17:00 гадзін прадастаўлена быць не можа, бо Віктар Бабарыка знаходзіцца на працы і з яе зняць нельга. Паводле слоў начальніка, спатканне можа адбыцца ў непрацоўны час да адбою.
Адвакатка чакае допуску да падабароннага, пададзена пісьмовая заява з указаннем на тое, што ў сілу артыкула 62 Канстытуцыі кожны мае права ў любы момант карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката.