Выратаваць “радавога” Пыжыка
Былы жодзінскі следчы Андрэй Пыжык можа быць дэпартаваны з Польшчы.Але навошта Польшчы выдаваць яго беларускім уладам?
Нагадаем, былы следчы Жодзінскай пракуратуры Андрэй Пыжык некалі адмовіўся адчыняць крымінальную справу супраць “афганца Аляксандра Камароўскага падчас прасоўвання апошняга ў
гарвыканкам. Апасля гэтага ён быў вымушаны з’ехаць з краіны, знайшоўшы прытулак у Польшчы.
Там Пыжык публічна заявіў пра фальсіфікацыю “палітычных справаў у Беларусі.

5 чэрвеня Пыжыка затрымала польская паліцыя на падставе нібыта ўзніклых праблемаў з атрыманнем статуту ўцекача, і цягам 3-5 дзён яго мусяць дэпартаваць у Беларусь. У цыдулцы, якую Пыжык здолеў
перадаць жонцы Юліі, ён паведаміў, што звязвае сваё затрыманне з выказваннямі ў фільме “Страх у краіне спакою (вытворца – тэлеканал “Белсат),
прысвечанаму тэракту ў менскім метро. Менавіта пасля гэтага беларускі бок абвесціў Андрэя Пыжыка ў вышук праз Інтэрпол.
Ці дэпартуе польскі бок былога следчага, каб ён на радзіме адразу трапіў за краты?
Палітолаг, эксперт аналітычнага цэнтра “Стратэгія, аўтар больш як 800 публікацыяў пра праблемы ўнутранай і замежнай палітыкі Беларусі Валерый Карбалевіч лічыць, што гэтага не ведае
ніхто. Пры гэтым, ён не бачыць у справе палітычнай падставы.
“Тут дзейнічаюць нейкія міждзяржаўныя пагадненні па барацьбе са злачыннасцю, ў рамках якіх адзін бок дасылае іншаму просьбу, паперы, якія сведчаць, што той ці іншы грамадзянін парушыў нейкі
закон, — кажа Карбалевіч. — Паводле дамовы іншы бок павінны пайсці насустрач.
На думку палітолага, тут хутчэй за ўсё дзейнічаюць бюракратычныя працэдуры, а людзі, якія прымаюць такія выракі, пра палітыку ўвогуле не згадваюць.
У зваротным упэўнены палітык, старшыня Руху Салідарнасці “Разам і Беларускага Цэнтру ва Ўкраіне Вячаслаў Сіўчык, які вымушана з’ехаў з Беларусі апасля падзей 19 снежня
2010 года.
“Гэта дзеянні беларускіх спецслужбаў, якія выкарыстоўваюць супрацу сілавых структур з Інтэрполам, — кажа ён. — У палякаў, пэўна, не было той інфармацыі, што за закрыццё
сфальсіфікаванай справы па Камароўскаму Пыжыка ў Беларусі чакаюць катаванні ў турме. Каб іншых застрашыць.
Сіўчык заклікае ратаваць Пыжыка ад выдачы на расправу.
Калісьці выратаваны Андрэем Пыжыкам ад вязніцы былы “афганец Аляксандр Камароўскі не выключае, што беларускія спецслужбы ўкінулі польскім калегам пэўную “дэзу
адносна былога следчага.
Алена БАРЭЛЬ