Віталь Рымашэўскі: заявы міністра аховы здароўя Беларусі амаральныя
Заявы міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Жарко пра так званую бясплатную медыцыну і пра тое, што медыкі ідуць “на поводу” ў пацыентаў, з’яўляюцца амаральнымі. Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.
“Бясплатнай медыцыны ў Беларусі няма. Штогод велізарныя сродкі, якія вылучаюцца на ахову здароўя, зжыраюцца яшчэ большым бюракратычны персаналам. Расце захворваемасць насельніцтва, у тым
ліку павялічваецца колькасць хворых на анкалогію. Тое ж, што адбываецца ў паліклініках — гэта ўвогуле здзек з пенсіянераў, шматдзетных сем’яў і іншых простых беларусаў”,
— дадаў ён.
“Беларускія хрысціянскія дэмакраты ва ўмовах, калі ўлады не абіраюцца і не кантралююцца, падрыхтуюць патрабаванні да ўладаў па тэрміновым рэфармаванні сістэмы аховы здароўя, спыненні карупцыі і вяртанні права на годную і даступную медыцыну для ўсіх , а не толькі для вышэйшых эшэлонаў улады, якую яны атрымліваюцца праз адмысловыя медычныя ўстановы”, — падкрэсліў сустаршыня БХД.
Паводле: bchd.info