Вярхоўны суд прызнаў кнігі Зянона Пазьняка экстрэмісцкімі

Апошняя ў Беларусі інстанцыя – Вярхоўны суд, пацвердзіў заключэнне берасцейскіх суддзяў, якія прызналі затрыманыя на беларуска-польскай мяжы кнігі Зянона Пазьняка экстрэмісцкай літаратурай. 

Зянон Пазьняк. Фота radyjo.net/Я.Іванюк

Зянон Пазьняк. Фота radyjo.net/Я.Іванюк

 Пра гэта распавёў адказны сакратар Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі, які збіраецца цяпер пісаць скаргу ў камітэт ААН па правах чалавека.
– Заказны ліст прыйшоў з Вярхоўнага суда. Яны пакінулі ў сіле рашэнне суда Ленінскага і Маскоўскага раёнаў, паводле якога кнігі Пазьняка «Абарона Курапатаў. Народны мемарыял» і «Добрая фатаграфія» ўтрымліваюць экстрэмізм. Хоць яны ў Курапатах зараз збіраюцца будаваць нейкія мемарыялы.

dobraja_fatahrafija.jpg


Кніга Зянона Пазьняка «Добрая фатаграфія» з’яўляецца зборнікам фатаграфічных эсэ пра фотаздымкі з краін Еўропы і Амерыкі з сярэдзіны XIX стагоддзя і да нашых дзён. Кніга «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял» (Зянон Пазьняк напісаў яе разам з Валерыем Буйвалам) уяўляе сабой зборнік артыкулаў, успамінаў і фотаздымкаў, прысьвечаных абароне месца масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Берасцейскія мытнікі восенню 2015 года канфіскавалі асобнікі гэтых кніг у Алеся Чахольскага ў пункце мытнага афармлення «Берасце-Цэнтральнае», калі партыйны актывіст вяртаўся з Польшчы.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя