Вяртанне спрадвечнага выгляду бабруйскага касцёлу дагэтуль негарантаванае

Каталікі Бабруйска моляцца і ўскладаюць надзеі, што ўсе зробленыя намаганні па вяртанні першапачатковага выгляду мясцоваму касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі будуць мець паспяховы вынік.



kasciol_babrujsk_280x210.jpg

photo — wikimedia.org

“Разуменне сітуацыі мясцовымі уладамі ёсць, але праблема ў тым, што прыбудаваны да касцёлу гмах не належыць іх кампетэнцыі. Пытанне з гэтым будынкам можа быць вырашана толькі на рэспубліканскім узроўні. Нам застаецца толькі чакаць і маліцца”, — адзначае нядаўна прызначаны пробашч касцёлу, ксёндз Андрэй Яркавец, паведамляе “Вечерний Бобруйск».

Бабруйскі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі быў асвечаны ў 1912 годзе. Аднак у 1960-я гады бабруйскія ўлады цалкам знішчылі яго фасад, прыбудаваўшы да храму пяціпавярховы будынак і закрыўшы святыню з боку вуліцы. У 1990 годзе дзейнасць парафіі была адноўленая, але адміністрацыйны будынак, які належыць Міністэрству архітэктуры, па-ранейшаму закрывае фасад касцёлу.

krynitsa.info