Вяскоўцы з Кобрынскага раёна скардяцца на высяленне з “прэзідэнцкіх” дамоў
Каб дамагчыся праўды ў справе захавання даху над галавой, людзі кажуць пра намер паехаць у Мінск і трапіць на прыём да Аляксандра Лукашэнкі.
“Прэзідэнцкія” дамы ў вёсцы Залессе Кобрынскага раёна (Фота virtual.brest.by)
Як распавядаюць жыхары вёскі Залессе, праблемы пачаліся з таго часу, як тры гады таму мясцовую стратную аграгаспадарку “Быстрыца набыў бізнесовец з Італіі і праз сваю кампанію
“Бісола Габрыэле Фарм утварыў прыватную ферму. Новы ўладальнік пачаў жорстка кантраляваць працоўную дысцыпліну, звольніў шмат мясцовых рабочых і паставіў пытанне пра іх высяленне са
службовага жылля (так званых “прэзідэнцкіх дамоў, што засталіся ад былога калгаса). Нават цяперашнія рабочыя на ферме, што жывуць у гэтых дамах, пазбаўлены магчымасці выкупіць жыллё ва
ўласнасць. Разам з тым, апошнім часам у гаспадарку былі прынятыя грамадзяне Украіны, якім таксама патрабуецца часовае жыллё.
Прадстаўнік італьянскага бізнесоўца запэўнівае, што ўсе свае абавязкі інвестар выконвае і ніякіх парушэнняў закону з яго боку няма. Таму шукаць праўды жыхары “прэзідэнцкіх домікаў з
Кобрынскага раёна збіраюцца ў беларускай сталіцы. “Мы ўжо абмяркоўвалі паміж сабой гэтае пытанне, - кажа мясцовая жыхарка Марына. – Хочам паехаць у Адміністарцыю
прэзідэнта. Калі не здолеем трапіць да Аляксандра Лукашэнкі, дык хай сустрэнуцца з намі яго падначаленыя. Бо мы хочам працаваць і жыць на гэтай зямлі, але нас пазбаўляюць працы і не даюць выкупіць
дом. Трэба неяк разабрацца ў гэтай сітуацыі.
spring96.org