“Вясна” просіць дапамогі!

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі абвясцілі збор сродкаў для выплаты сумы, якую мусіць заплаціць Алесь Бяляцкі па пастанове суда.

Згодна з рашэннем суда, Алесь Бяляцкі мусіць выплаціць 757 мільёнаў 526 тысяч 717 беларускіх рублёў (каля 90 тысяч долараў) за страты, нанесеныя дзяржаве ў выніку нявыплаты падаткаў з грошай, што былі пералічаныя на дзейнасць праваабарончага цэнтру.

15a50c8ba6a0002a2fa7e5d8c0a40bd9.jpg

«З мэтай хутчэйшага вызвалення Алеся Бяляцкага або як мінімум змены яму меры стрымання або змякчэння надзвычай жорсткага прысуду мы пачынаем кампанію па зборы сродкаў», — заявілі ў часе адмысловай прэсавай канферэнцыі праваабаронцы.
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што гэты зварот да суайчыннікаў “ніякім чынам не з’яўляецца прызнаннем віны, згодай з прысудам, гэта спроба дапамагчы чалавеку, які апынуўся ў няпростай сітуацыі.
“Праваабарончы цэнтр “Вясна заўжды прымаў усе магчымыя меры для выратавання палітвязняў. Як вы памятаеце, з дапамогай грамадзян мы пагасілі страты, што былі нанесеныя 19 снежня, — вытаптаныя некалькі кустоў ядлоўцу і адарваная труба. Мы гэтыя грошы вырашылі сплаціць, хаця наша пазіцыя і пазіцыя іншых міжнародных праваабарончых арганізацый, што ніякіх масавых беспарадкаў 19 снежня не было, — адзначыў Валянцін Стэфановіч. — Таму зараз мы лічым, што мусім скарыстаць усе магчымыя сродкі, каб выратаваць нашага калегу. Я не магу сказаць дакладна, што Мінскі гарадскі суд улічыць тое, што сплачаная шкода. Тым не менш, я асабіста і мае калегі будзем адчуваць, што зрабілі ўсё магчымае. Мы пятнаццаць гадоў дапамагалі ўсім, і цяпер просім дапамагчы Алесю.
Адмысловы рахунак адчынены на імя жонкі Алеся Наталлі Пінчук. Праваабаронцы не ведаюць пакуль даты разгляду касацыйнай скаргі. Але мяркуюць, што на збор сродкаў ёсць прыблізна два тыдні.
Філіял №529 “Белсвязь ААТ “АСБ Беларусбанк, код банка 720,  банкаўскага ўкладу: 01053568; від плацяжу: ахвяраванне (альбо добраахвотны плацеж). Атрымальнік плацяжу: Пінчук Наталля Сяргееўна.
Увага! Грошы могуць пералічваць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.