Вечар Памяці ахвяр Майдану ў Варшаве — вечар 3 сакавіка

У панядзелак, 3 сакавіка, мінае 40 дзён з дня смерці ахвяр і герояў трагічных падзей ва Украіне. У сувязі з гэтым, згодна з традыцыяй літургіі, варта ушанаваць усіх тых, хто аддаў свае жыцьці за свабоду, і адначасова выказаць салідарнасць з украінскім народам.



40_dzion_ukraina.jpg

Памятныя мерапрыемствы, якія адбудуцца з гэтай нагоды:
У нядзелю, 2 сакавіка, а 18.00 у грэка-каталіцкай Царкве (вуліцы Мядовая, 15) адбудзецца ўрачыстая літургія , прысвечаная ахвярам трагічных падзей на Украіне.
У панядзелак, 3 сакавіка, а 19.00  пройдзе канцэрт і вечар памяці, прысвечаны ахвярам Майдану (з удзелам  Олены Леоненко, Ольгі Пасечнік, Змітра Вайцюшкевіча, Валярыны Куставай і Касі Камоцкай і іншых знаных польскіх, украінскіх і беларускіх творцаў. Месца правядзення - Тэатар польскі (вул. Kazimierza Karasia 2, Warszawa, Польша).
Мерапрыемствы арганізаваныя Саюзам Украінцаў у Польшы і Камітэтам Грамадзянскай Салідарнасьці з Украінай, а таксама салідарнымі з украінцамі, якія жывуць у Польшы.
Больш падрабязнасцяў тут - http://solidarnosczukraina.pl
Верым, што прысутнасць на гэтых мерапрыемствах стане важным жэстам салідарнасці, якая цяпер вельмі патрэбная украінцам!
Запрашэнні на вечар памяці можна атрымаць у Беларусім Доме ў Варшаве.
Кантактныя асобы ў Варшаве:
+48 511 26 74 74 Зміцер Бародка +48 691 339 588 Максім Сергіец

tvojfest.org