Вецер пакінуў без электрычнасці 400 населеных пунктаў

Складаныя ўмовы надвор'я ўвечары ў панядзелак сталі прычынай парушэння электразабеспячэння каля 400 населеных пунктаў Беларусі.



viecier.jpg

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у дзяржаўным ВА «Белэнэрга».
«У выніку моцнага ветру і мокрага снегу адбыліся парушэнні электразабеспячэння спажыўцоў па ўсёй рэспубліцы. Больш за ўсіх ад непагадзі пацярпелі Мінская і Віцебская вобласці. За мінулыя суткі сумарна па розных прычынах парушалася электразабеспячэнне каля 400 населеных пунктаў», — паведамілі ў «Белэнэрга».
Там адзначылі, што асноўная колькасць адключэнняў была звязаная з крананнем галінкамі дрэў правадоў паветраных ліній.
«Па стане на 7:00 аўторка ў размеркавальных сетках працягваюць працу 50 брыгад, на гэты ж час без напружання заставаўся 171 населены пункт. У бліжэйшы час плануецца аднавіць электразабеспячэнне пакінутых населеных пунктаў», — паведамілі ў аб'яднанні.
interfax.by