ВНУ падтрымае Еўропа

Больш за 30 мільёнаў еўра будзе выдзелена на праграмы падтрымкі вышэйшай адукацыі.



Еўракамісія абвясціла пра планы ўкласці гэтыя грошы ў праграмы падтрымкі вышэйшай адукацыі ў краінах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і Расіі. Як паведамляе прэс-служба Камісіі ЕС, сродкі
дазволяць пашырыць супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Больш за 30 мільёнаў еўра будзе выдзелена на праграмы падтрымкі вышэйшай адукацыі.

Еўракамісія абвясціла пра планы ўкласці гэтыя грошы ў праграмы падтрымкі вышэйшай адукацыі ў краінах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і Расіі. Як паведамляе прэс-служба Камісіі ЕС, сродкі дазволяць пашырыць супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле прывітаў рашэнне. Паводле яго слоў, “інвестыцыі ў людзей — ключавая мэта палітыкі суседства, і плённае супрацоўніцтва паміж ВНУ будзе працягнута.

У сваю чаргу, Андрула Васіліу, еўракамісар па пытаннях адукацыі і моладзевай і культурнай палітыкі, адзначыла, што ўзаемадзеянне паміж ВНУ заўсёды ўзаемавыгаднае, яно таксама павышае прывабнасць вышэйшай адукацыі Еўропы.

У рамках праграмы акадэмічных абменаў Tempus будзе падтрымана каля 50 шматбаковых праектаў, накіраваных на мадэрнізацыю вучэбнага працэсу і кіравання ВНУ. У праектах возьмуць удзел каля 350 навучальных устаноў.

Паводле прэс-службы камісіі ЕС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: