Вольга Хіжынкова пра фільм Дудзя: «Прыемна ганарыцца людзьмі, якія застаюцца беларусамі ў краіне ці за яе межамі»

«Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкова, якая ў 2020 годзе адседзела 42 суткі на Акрэсціна, падзялілася ўражаннямі аб фільме Юрыя Дудзя пра беларускую эміграцыю.

hh28.jpg

— Так доўга мы імкнуліся да таго, каб любіць сваё, а не чужое, напісалаВольга Хіжынкова на сваёй старонцы ў інстаграме. — І раптам аднойчы выяўляеш, што ў слухаўках гучыць голас беларускага выканаўцы; што самыя ўтульныя рэчы з усяго наяўнага ў гардэробе — ад беларускіх дызайнераў; што ў ліку прыярытэтных падпісак на Youtube выключна беларускія каналы. Усведамляеш, як прыемна ганарыцца сваім і сваімі: людзьмі, якія застаюцца беларусамі ў краіне ці за яе межамі. Амаль незнаёмае, кніжнае пачуццё.

Фільм расійскага блогера Юрыя Дудзя, у якім распавядаецца пра беларусаў, што пакінулі радзіму пасля падзей 2020-га, выйшаў на Youtube 26 студзеня і за тры дні сабраў больш за 5,3 мільёны праглядаў.