Вучэнні "Захад–2013" пакінулі пасля сябе палігоны смецця (фота)

Заканчэння леташніх вайсковых вучэнняў "Захад - 2013", што праходзілі каля мястэчка Гожа (Гарадзенская вобл.) гарадзенцы чакалі з нецярплівасцю. Вельмі ўжо ім да спадобы тыя мясціны, багатыя на разнастайнія віды грыбоў. Чакалі і дачакаліся...



vucenni.jpg

Што ўбачылі? Кіпы смецця ў выглядзе парэшткаў "жаўнерскіх пайкоў", жасцянак "ялавічына тушоная", пластыкавыя бутэлькі (былі праблемы з пітной вадой), калючы дрот і інш.

Няўжо ў бюджэце вучэнняў не знайшлася пара рублёў на смеццявыя кантэйнеры і на іх вываз? А мо вайскоўцы так цешыліся з перамогі над умоўным ворагам, што пакінулі "яму" права прыбірацца на "яго" тэрыторыі? І запамятавалі, што хоць гэта і палігон, але ж перадусім лес, нягледзячы нават на танкавыя дарогі ў ім.

"Да сваёй зямлі трэба ставіцца менавіта як да СВАЁЙ. Гэта "цвікі-бальшавікі" ўбівалі ў галаву, што "всё кругом колхозное, свё кругом нічьё". Таму і адносіны такія да сваёй зямлі. І да краіны таксама. Да дзяржавы ўрэшце. Шкада... Трэба мець павагу і асабістую адказнасць за кожную частку сваёй (нашай) зямлі, сваёй (нашай) краіны, дзяржавы. Будзе адказнасць, то і смецце кідаць наўкол не будзем. Бруд, што застаецца па чалавеку раўняецца колькасці бруду ў яго галаве. Трэба выкідваць смецце са сваіх галоў. Рабіць "вялікую прыборку", як гавораць на флоце. Але ж хто прыбярэ "смеццевыя палянкі"?" — задаецца пытаннем актывіст аргкамітэту БХД Сяргей Верамеенка.

Прэсавая служба БХД


1383641892_foto2321.jpg

1383641932_foto2331.jpg

1383641954_foto2327.jpg

1383641954_foto2329.jpg

1383641960_foto2382.jpg

1383641967_foto2384.jpg

1383641971_foto2325.jpg

1383641973_foto2383.jpg

1383641977_foto2374.jpg

1383641981_foto2322.jpg

1383641988_foto2326.jpg

1383641988_foto2390.jpg

1383642018_foto2386.jpg

1383642020_foto2378.jpg

1383642021_foto2401.jpg

1383642032_foto2381.jpg

1383642068_foto2394.jpg

1383642071_foto2389.jpg

1383642076_foto2397.jpg

1383642080_foto2414.jpg

1383642089_foto2407.jpg

1383642093_foto2400.jpg

1383642110_foto2412.jpg