Вучыцца за мяжу з Мінска з'ехалі 815 выпускнікоў 2021 года

Сёлета 815 выпускнікоў сталічных школ з'ехалі вучыцца за мяжу. Такую лічбу сёння назвала старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталля Праскурава, піша reform.by.

ЕГУ ў Вільні. Фота ehu.lt

ЕГУ ў Вільні. Фота ehu.lt


"У гэтым навучальным годзе, атрымаўшы атэстаты аб сярэдняй адукацыі, з'ехалі 815 выпускнікоў-мінчукоў для працягу навучання за мяжой", — цытуе яе словы БелТА.
Праскурава лічыць, што ад'езд выпускнікоў для атрымання адукацыі за мяжой сведчыць: іх навучаюць добра, але выхоўваюць дрэнна.
"З гэтага можна зрабіць выснову: навучаем мы іх добра, а вось выхоўваем дрэнна», — сказала Праскурава.
Чыноўніца таксама ацаніла вынікі выпускных экзаменаў. Паводле яе слоў, 56% навучэнцаў базавай і 71% выпускнікоў сярэдняй школы атрымалі адзнакі высокага і дастатковага ўзроўню, аднак у цэлым узровень ацэнак знізіўся. Яна лічыць, што гэта звязана з адсутнасцю профільных класаў.
"Інфарматыку на павышаным узроўні не вывучалі ні ў адной установе адукацыі, профільных фізіка-матэматычных і хіміка-біялагічных класаў было вельмі мала для горада Мінска", — сказала прадстаўніца Мінгарвыканкама.