Вулічныя мастакі размалююць шматпавярхоўкі Гомеля

Сёння ў Гомелі пачынаецца беспрэцэдэнтная акцыя Must Act  Must Art. Да 20 кастрычніка вулічныя мастакі зменяць 6 фасадаў жылых дамоў, а таксама некалькі платоў і тэхнічных збудаванняў. Праект рэалізуецца пры падтрымцы адміністрацыі Чыгуначнага раёна. Аб'екты знаходзяцца на вуліцах Прывакзальнай, Веткаўскай, Рагачоўскай і Чырвонаармейскай.



graf.jpg

Некамерцыйны праект MustAct - MustArt запушчаны стрыт-арт-супольнасцю Signal. Заяўленая задача — паляпшэнне якасці гарадскога асяроддзя сіламі і ідэямі вулічных мастакоў. Першая акцыя паспяхова прайшла ў Магілёве ў жніўні. Каардынатар Алег Ларычаў спадзяецца, што праект прымусіць гамяльчан паглядзець інакш на тыпавую сумную забудову і натхніць на актыўныя дзеянні па паляпшэнні свайго горада.
У стварэнні новага вобраза пабудоў прымуць удзел мастакі з Гомеля, Віцебска, Мінска, Пінска і Масквы.
onliner.by