Выйшаў перакідны краязнаўчы каляндар Гродзеншчыны

У Гродна выйшаў з друку беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар Гродзеншчыны на 2013 год. Каляндар падрыхтаваў прафесар Гродзенскага ўніверсітэта Аляксей Пяткевіч разам з рэдактарам “Нашага слова Станіславам Суднікам.



kaliandar.jpeg

У календары пададзены каля паўтысячы важных і цікавых датаў з гісторыі Гродзеншчыны, што яшчэ раз пацвярджае яе багацце і напоўненасць падзеямі і асобамі праз гады і стагоддзі.

Гэта ўжо чацвёрты выпуск падобнага календара. Ранейшыя календары на 2010, 2011 і 2012 гады мелі  значны поспех і выклікалі вялікую зацікаўленасць на Гродзеншчыне, у Мінску і ў іншых мясцінах, куды трапілі гэтыя выданні, што і з'явілася стымулам для выдання календара на 2013 год.

Каляндар з’яўляецца пэўным крокам у развіцці гродзенскага краязнаўства, паколькі нацэльвае краязнаўцаў з Гродна і рэгіёнаў на працу па пэўных датах і з пэўнымі людзьмі, якія адзначаны ў календары.