Выйшаў на свабоду палітвязень Святаслаў Барановіч

Пра гэта паведамляе Свабода.

baranovich_sviataslau_v7t0z.jpg

Святаслаў Барановіч 12 сакавіка быў асуджаны судом у Мінску на 3 гады зняволення за гвалт супраць міліцыянта. Сваю віну вязень прызнаў часткова. Паводле Барановіча, ён думаў, што ўжывае сілу супраць хулігана, які напаў на ўдзельнікаў «маршу недармаедаў».
У 2011 годзе Святаслаў Барановіч ужо быў асуджаны за Плошчу. Тады яму прысудзілі 3 гады абмежавання волі без накіравання ў месцы зняволення паводле абвінавачання ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 году. Да суду Святаслаў Барановіч адбыў некалькі месяцаў за кратамі, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.