Выйшаў з ізалятара бярозаўскі актывіст Аляксандр Кабанаў (фота)
Пасля 12 сутак арышту з ІЧУ Ленінскага раёна Брэста на волю выйшаў Аляксандр Кабанаў.
Фермер і грамадскі актывіст з Бярозы стаў апошнім вызваленым па справе акцыі “Чыстых аркушаў”, якая праходзіла ў Брэсце 1 мая.
Аляксандр Кабанаў распавёў:
— Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што будуць за мяне галасаваць. Я ім кажу: “Хлопцы, калі ў вас будзе рамонт, калі паставяць унітазы, зробяць нармальнае святло?”. “Будзеш дэпутатам, выдзеліш грошы”. “Так прыходзьце, галасуйце”. Страху няма ніякага, усё нармальна. Зараз дамоў ехаць, атрымаю па гарбе. Я сваю жонку баюся больш, чым усю міліцыю разам узятую.
Аляксандра Кабанава Аднаго з лідараў пратэстаў супраць дэкрэта “аб дармаедстве” ў Брэсце і вобласці затрымалі 1 мая напярэдадні акцыі “Чыстых аркушоаў”.
Грамадскі актывіст анансаваў яе ў сацыяльных сетках, яна была накіравана на абарону правоў і грамадзянскіх свабод у Беларусі.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё
Рацыя