Выклікі ў міліцыю за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы
Некалькі актывістаў, якія ўдзельнічалі ў зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы, атрымалі выклікі ў міліцыю.
![Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва. Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва.](/img/v1/images/dashkevich_zbor_podpisy.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва.
Нагадаем, збор
подпісаў распачаўся ў Мінску і некаторых гарадах Беларусі 21 лютага, у
Міжнародны дзень роднай мовы.
Праваабаронцам стала вядома, што выклік для дачы пісьмовых тлумачэнняў па факце збору подпісаў у Савецкі РУУС Мінска атрымала Аляксандра Патапава, у Маскоўскі РУУС — Ягор Сергіенка.
Блогера і грамадскага актывіста Эдуарда Пальчыса, які таксама далучыўся да кампаніі і збіраў подпісы ў падземным пераходзе на станцыі метро “Каменная Горка”, выклікалі ў РУУС Фрунзенскага раёна.
Верагодна, што на ўдзельнікаў збору подпісаў будуць складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт 23.34 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства)
27 лютага сабраныя актывістамі амаль 2200 подпісаў былі перададзеныя ў Міністэрства адукацыі У дадатак больш ста подпісаў змаглі сабраць актывісты ў Баранавічах, Чэрвені і Бабруйску.