
Спецыяліст будзе кіраваць зборнай у ходзе будучых таварыскіх матчаў супраць Азербайджана (02.06.2021) і Сьера Леонэ (07.06.2021).
Гэта другое прызначэнне спецыяліста на пасаду рулявога
галоўнай каманды краіны. Да гэтага Георгій Пятровіч узначальваў зборную
Беларусі ў перыяд з 2012 па 2014 гады.
У 2011 годзе моладзевая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам
Георгія Кандрацьева заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы УЕФА U-21 і
выйшла на Алімпійскія гульні 2012 года.