Выстава работ журналіста, які загінуў у Парыжы, адкрыецца ў Гомелі
У Гомельскай карціннай галерэі 10 студзеня пачаўся мантаж экспазіцыі фотакарцін французскага журналіста Мішэля Рэно.
Ён не быў супрацоўнікам часопіса Charlie Hebdo, але ў момант тэракту апынуўся ў рэдакцыі, паколькі прынёс карыкатурысту Жану Кабю яго малюнкі. Мішэль Рэно стаў адной з 12 ахвяр крывавай
расправы.
З Беларуссю і Гомелем журналіста звязаў лёс. Ён ажаніўся на гамяльчанцы, і ў гэтым беларускім горадзе ў 2008 годзе прайшла першая яго персанальная выстава. У 2009 годзе таксама ў Гомелі Рэно
прадставіў выставу «Падарожжа вакол свету ў 80 фотаздымках».
Перад адкрыццём пасмяротнай выставы французскага журналіста Людміла Шымбалёва, дырэктар галерэі, распавяла: «Вельмі светлы быў чалавек. Ён ездзіў па свету і знаходзіў нават у самых
складаных карцінах вайны, голаду, галечы — іскрынку любові і прыгажосці. Гэта страшна, калі забіваюць такіх добрых людзей. Ён падарыў гомельскай галерэі 10 сваіх прац: «Дарога з
Маракеша. 1985 год», «На выспе Ява. Інданэзія. 1994», «Ровар і аўтобус. В'етнам» і іншыя. Яны скажуць пра яго больш, чым словы».
10 мастацкіх работ Мішэля Рэно — гэта дзясятак гісторый, якія расказаныя чалавекам пра людзей. Адкрыццё выставы, на якой можна будзе ўбачыць гэтыя працы, адбудзецца 11 студзеня.
kulturologia.ru