Камісар, які працаваў па справе Charlie Hebdo, пакончыў з сабой
У Францыі камісар паліцыі Элрік Фрэду, які ўдзельнічаў у расследаванні справы аб нападзе на рэдакцыю французскага выдання Charlie Hebdo, пакончыў з сабой.

Элрік Фрэду, камісар паліцыі
Пра гэта гаворыцца на сайце тэлеканала France 3.
Як заявіў прадстаўнік паліцыі, Фрэду застрэліўся з табельнай зброі ў сваім кабінеце.
Незадоўга да свайго самагубства камісар сустракаўся з сям'ёй аднаго з загінулых у рэдакцыі часопіса.
У цяперашні час вядзецца расследаванне.