У Германіі падпалілі рэдакцыю газеты, што перадрукавала карыкатуры Charlie Hebdo

У Гамбургу невядомыя кінулі праз вокны запальныя прылады ў офіс рэдакцыі газеты Hamburger Morgenpost.



hamburger_morgenpost.jpg

На сайце самога выдання паведамляецца, што падпал быў здзейснены ў раёне двух гадзін ночы. У будынку нікога на той момант не было. Пажар хутка ўдалося патушыць, але некаторыя працоўныя дакументы спаленыя. Таксама стала вядома, што будынак рэдакцыі закідалі камянямі.
Паліцыя пазней арыштавала двух падазроных маладых людзей, якія знаходзіліся ў раёне рэдакцыі. Вядзецца расследаванне.
tvrain.ru