Вызвалілі апошнюю з затрыманых па «справе БелТА» журналістаў
Галоўную рэдактарку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірыну Леўшыну вызвалілі 10 жніўня пасля допыту ў Следчым камітэце, паведамляе «Радыё Свабода».

На 30 хвілін раней на волю выйшаў журналіст Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, перад гэтым яго таксама дапыталі ў СК. Быкоўскі мае статус падазраванага і даў падпіску аб неразгалошванні. Адвакат журналіста Яўген Пыльчанка падаў скаргу на факт затрымання свайго кліента.

Ірына Леўшына пасля затрымання
Журналістку затрымалі 9 жніўня па справе аб «несанкцыянаваным доступе» да платнай падпіскі БелТА. Пазней у гэты ж дзень Следчы камітэт заявіў аб вызваленні рэдактарак Tut.by і «іншых асоб» затрыманых па гэтай справе.