З 1 лютага штодзённа будзе ездзіць аўтобус Мінск — Вільня
Але ёсць праблема.

З 1 лютага штодзённа будзе ездзіць аўтобус Мінск — Вільня. Але ёсць праблема.
Як паведамляе Мінсктранс, рэйсы ў Вільню праз Астравец будуць адпраўляцца з Мінска а 14:20, з Вільні — а 18:30.
Нагадаем, што звычайным беларусам выезд за мяжу ўсё яшчэ забаронены. А студэнтам замежных ВНУ і грамадзянам з дазволамі на жыхарства ці працу можна выязджаць не часцей за раз на паўгода.