Прэм'ер-міністр Літвы назвала Лукашэнку «апазіцыянерам», а яго рэжым «крывавым»
Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце назвала рэжым Аляксандра Лукашэнкі "крывавым". У пятніцу яна сустрэлася са Святланай Ціханоўскай, паведамляе «Еўрарадыё».

Інгрыда Шыманіце і Святлана Ціханоўская / LRV
"Вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій, свабодныя, дэмакратычныя выбары — найважнейшыя крокі, якіх патрабуюць беларусы, — цытуе словы прэм'ера Delfi. — Таго ж патрабуе Літва і ўвесь дэмакратычны свет".
Шыманіце заявіла, што Літва выказваецца за далейшы ціск на ўлады Беларусі, за пашырэнне санкцый ЕС. "Не беларусы, якія змагаюцца за свабоду і фундаментальнае права вырашаць свой лёс, — апазіцыя, крывавы рэжым Аляксандра Лукашэнкі даўно пераўтварыўся ў апазіцыю для жыхароў сваёй краіны", — падкрэсліла літоўскі прэм'ер.
Напярэдадні старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ заявіла, што беларусы "хочуць свабоды, яны хочуць выбіраць уласнае кіраўніцтва, яны хочуць дэмакратыі".