З аўкцыёну ў Гомелі прадаюць кінатэатр за 840 тысяч рублёў

3 чэрвеня ў Гомелі пройдзе аўкцыён па продажы былога кінатэатра "Юбілейны". Пачатковы кошт зніжаны да 4 базавых велічынь — гэта ўсяго 840 тыс. рублёў. Будынак плошчай больш за 3 тыс. квадратаў і зямельны ўчастак у арэнду на 45 гадоў можна купіць за сімвалічны кошт.

Фота: http://gomelstreet.info/

Фота: http://gomelstreet.info/


Аб'ект абсталяваны электраасвятленнем, каналізацыяй, ёсць водазабеспячэнне, ацяпленне, пажарная сігналізацыя, паведамляе фонд «Гомельаблмаёмасць»:
— Буйны аб'ект нерухомасці, акружаны жылым масівам, можа быць выкарыстаны для стварэння гандлёвага цэнтра, установы грамадскага харчавання, фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Ўдзельнічаць у аўкцыёне могуць недзяржаўныя юрыдычныя асобы і ІП, а таксама замежныя фірмы.

Кінатэатр ужо даўно не працуе. Некалькі гадоў таму комплекс перадавалі мясцоваму ўніверсітэту імя Скарыны, але цяпер выставілі на продаж.
Паводле kp.by