З Беларусі эвакуявалі журналіста Юрася Дзяшука

Юрась Дзяшук распавёў, што ён на волі і ў бяспецы і выклаў фота з Варшавы.

bras_dzjaszuk.jpg

Андрэй Стрыжак напісаў, што «гэта была адна з самых складаных эвакуацый апошніх часоў».

"Віна Юрася Дзяшука была толькі ў тым, што ён прысутнічаў на судзе, які асудзіў Вітольда Ашурка да пакарання. Як аказалася, да пажыццёвага. Юрась прайшоў вельмі складаны і пакручасты шлях… Падрабязней гісторыю Юрася можна прачытаць у яго на старонцы — гэта проста прыгодніцкае кіно!" — напісаў Андрэй Стрыжак.

Сам Юрась паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што ён на волі і ў бяспецы. «На жаль геаграфічна блізка, але маральна вельмі далёка ад роднай Беларусі і любай Бярозаўкі. Гэтая мера вымушаная, але, спадзяюся, не так доўгатэрміновая, як падаецца», — адзначыў Юрась

«Разумеючы, што нам усіх абмежаваны выезд з краіны і маючы непацверджаную інфармацыю, што на гэты раз следства павінна скончыцца так, як трэба Молаху, і выбар з тых, хто мусіць быць чарговымі ахвярамі застаўся невялікі, а сярод іх ў спісе фігуруе і маё імя, у тым ліку, цягам некалькіх дзён я быў вымушаны прыняць самае складанае ў жыцці рашэнне.

Пасля доўгіх ваганняў "так ці не" і прыняццем канчатковага рашэння, і тым, як я з адным толькі заплечнікам пераступіў парог хаты, былі некалькі гадзінаў на хуткія зборы. Нікому, акрамя тых, хто вымусіў мяне і не толькі мяне пайсці на такі крок, не пажадаю гэтага перажыць», — распавёў журналіст.